5 ліпеня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначыў 85-я ўгодкі з дня ўтварэння. Да гэтай нагоды было прымеркавана ўрачыстае пасяджэнне працоўнага калектыву, на якім намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава зачытала віншаванні калектыву ад імя дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Воінава і сардэчна павіншавала ад свайго імя работнікаў архіва з юбілейнай датай.
На пасяджэнні за добрасумленную працу шэраг работнікаў архіва быў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі дырэктара НГА Беларусі.






29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.