У перыяд з 9 па 20 кастрычніка 2023 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка вучэбнай архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Гісторыя і сусветная мастацкая культура» і «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа». У перыяд практыкі студэнты сустрэліся з адміністрацыяй НГА Беларусі, азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнні захавання дакументаў і працай архівасховішчаў. У рамках індывідуальных заданняў практыканты былі задзейнічаны ў выкананні такіх відаў архіўнай працы як пошук дакументаў пры дапамозе навукова-даведачнага апарата архіва, сканаванне архіўных дакументаў, стварэнне навукова-пошукавага апарата да актавай кнігі Магілёўскі магістрата 1644 г., пошук біяграфічных дадзеных пры выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару, выяўленне і апісанне фатаграфічных матэрыялаў у фондах устаноў адукацыі г. Віцебска і інш. У ходзе практыкі студэнты атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны вопыт работы з арыгіналамі дакументаў, ацанілі магчымасці выкарыстання матэрыялаў НГА Беларусі ў вучэбнай, навуковай і экскурсійна-краязнаўчай рабоце.
Падобныя запісы
Заняткі па тэме «Канфесійныя архівы Беларусі» для студэнтаў 3-га курса гістарычнага факультэта БДУ
31 сакавіка 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў…
24 лістапада 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета
24 лістапада 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да выдання зборнік…
Переписать историю невозможно, пока в государстве работают архивные учреждения
Об этом говорил Министр юстиции Сергей Хоменко сегодня на встрече с коллективом Национального исторического архива Беларуси и Белорусского научно-исследовательского института документоведения и архивного дела.
Визит Министра в административное здание, где расположились архив и институт, начался с ознакомления с читальными залами. Заместитель директора Национального исторического архива Ирина Ковганова провела небольшой экскурс в историю создания учреждения, порядок формирования фондов, работы с ними.


