У XVIII ст. баяры як асобная група вясковага насельніцтва, прамежкавая паміж ваенна-служылымі зямянамі і чыншава-паншчынным сялянствам [34, s. 88], па сваім сацыяльным статусе набліжалася да апошняга. Прынамсі, такое меркаванне пануе ў гістарыяграфіі. Яно грунтуецца на паступовым сціранні баярскіх асаблівасцей у павіннасцях 1 – асноўным абавязкам баяр рабілася выплата чыншу, таксама яны прыцягваліся да выканання дадатковых павіннасцей, часам нават паншчыны. У меншай ступені ўвага надавалася самаўсведамленню сябе з боку баяр – ці захоўвалі яны памяць пра свой адносна прывілеяваны статус і як да яго ставіліся ўласнікі зямлі, на якой баяры пражывалі. Шмат у чым такое становішча абумоўлена адсутнасцю крыніц – інвентары і іншая гаспадарчая дакументацыя мала прыдатныя для такога кшталту даследаванняў. […]
Падобныя запісы
Чарвінская Вольга Уладзіміраўна. Дарога ў бессмяротнасць: жыццёвы подзвіг Героя Савецкага Саюза Яўгена Уладзіміравіча Клумава
Предисловие: Скачать предисловие
Червинская Ольга Владимировна. Интеллигенция Минска в революции 1905-1907 гг.
Артикул: Скачать предисловие
Палтаржыцкая (Статкевіч) Надзея Мікалаеўна. Кніга актавых пратаколаў 1674–1680 гг. мінскага магістрата як крыніца па гісторыі горада др. паловы XVII ст.
Нягледзячы на ўзрастаючую цікавасць да мінулага сённяшняй сталіцы, пастаяннае з’яўленне артыкулаў і даследаванняў, а таксама правядзенне штогадовых канферэнцый, прысвечаных мінуламу…
