6 сакавіка 2024 г. за шматгадовую бездакорную працу, значны асабісты ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа занесена ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіна Мікалаеўна Кутукова.
У нашым архіве на высокім прафесійным узроўні Галіна Мікалаеўна адказвае за арганізацыю захоўвання і забеспячэнне захаванасці дакументаў перыяду XIV – пачатку ХХ ст., у тым ліку ўнікальных і асабліва каштоўных, арганізуе працу па стварэнні страхавога фонду і фонду карыстання дакументаў, укараняе перадавыя метады працы, удзельнічае ў аўтаматызацыі працоўных працэсаў. Пры яе ўдзеле падрыхтаваны шэраг метадычных распрацовак. Як кіраўнік аддзела падрыхтавала шмат спецыялістаў-практыкаў.
Па выніках работы ў 2023 годзе аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў пад кіраўніцтвам Галіны Мікалаеўны заняў ганаровае першае месца сярод структурных падраздзяленняў НГА Беларусі.
Жадаем Галіне Мікалаеўне моцнага здароўя і далейшых поспехаў!






З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.