8 мая 2024 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіваў наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Вайсковых могілках горада Мінска, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.
На Вайсковых могілках пахавана звыш 500 удзельнікаў Мінскага падполля, партызан і савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне Мінска у 1944 годзе.




29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.