У XVIII ст. баяры як асобная група вясковага насельніцтва, прамежкавая паміж ваенна-служылымі зямянамі і чыншава-паншчынным сялянствам [34, s. 88], па сваім сацыяльным статусе набліжалася да апошняга. Прынамсі, такое меркаванне пануе ў гістарыяграфіі. Яно грунтуецца на паступовым сціранні баярскіх асаблівасцей у павіннасцях 1 – асноўным абавязкам баяр рабілася выплата чыншу, таксама яны прыцягваліся да выканання дадатковых павіннасцей, часам нават паншчыны. У меншай ступені ўвага надавалася самаўсведамленню сябе з боку баяр – ці захоўвалі яны памяць пра свой адносна прывілеяваны статус і як да яго ставіліся ўласнікі зямлі, на якой баяры пражывалі. Шмат у чым такое становішча абумоўлена адсутнасцю крыніц – інвентары і іншая гаспадарчая дакументацыя мала прыдатныя для такога кшталту даследаванняў. […]
Падобныя запісы
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч. Дзейнасць Юзафа Ядкоўскага па даследаванні і папулярызацыі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.
Пасля аднаўлення польскай дзяржаўнасці ў 1918 г. у выглядзе ІІ Рэчы Паспалітай на яе тэрыторыі адбыўся ўсплёск гісторыяпісання ва ўсіх…
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі (1890–1905 гг.)
У перыяд праўлення Аляксандра ІІІ і Мікалая ІІ (прыкладна да 1905 г.) у Расійскай Імперыі ўзмацніліся вялікадзяржаўніцка-манархічныя і шавіністычныя тэндэнцыі.…
Палтаржыцкая (Статкевіч) Надзея Мікалаеўна. Мінскія карані галівудскага кінаактора
Узяцца за пошукі звестак пра Ганну (Анну, Ханну, Хаю, магчыма, па вымаўленні, Фанну) Ліфшыц мяне падштурхнула публікацыя “Чалавек шукае чалавека”…
