З 9 лютага 2021 г. чытальныя залы працуюць па папярэднім запісе.
Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11):
- панядзелак ~ санітарны дзень
- аўторак–чацвер ~ з 9:00 да 20:00
- пятніца ~ з 9:00 да 18:45
- субота ~ з 9:00 да 15:15
- нядзеля ~ выходны дзень
Час працы чытальнай залы № 2 (памяшканне 10):
- панядзелак ~ санітарны дзень
- аўторак-чацвер ~ з 9:00 да 17:30
- пятніца ~ з 9.00 да 16:15
- субота, нядзеля ~ выхадныя дні
Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11) штогод з 1 чэрвеня па 31 жніўня:
- панядзелак ~ санітарны дзень
- аўторак-чацвер ~ 9:00 да 17:00
- пятніца ~ 9:00 да 16:00
- субота, нядзеля ~ выхадныя дні
Да працы з дакументамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі дапускаюцца карыстальнікі, якія дасягнулі паўналецця і маюць дакумент, які засведчыць асобу. Рэгістрацыя карыстальнікаў ажыццяўляецца непасрэдна ў чытальнай зале архіва. Афармленне білета ў чытальную залу ажыццяўляецца пры прадастаўленні карыстальнікамі фатаздымка 3х4, а таксама прад’яўленні дакументаў, якія засведчаць іх асобу.
Заказ на выдачу дакументаў па электроннай пошце chit.zal@niab.by прымаецца не паздней, чым за 5 працоўных дзён да ўзгодненай даты наведвання, толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў пры пазначэнні нумара чытацкага білета/даты рэгістрацыі і прозвішча, імені і імені па бацьку. Тэрміны падрыхтоўкі дакументаў да выдачы ў чытальную залу неабходна ўдакладняць па тэл. +375 (17) 363-43-09.
Архіўныя дакументы выдаюцца карыстальнікам на падставе бланкаў заказаў, запоўненых у вызначаным парадку ў фармаце Word і высланых на электронную пошту chit.zal@niab.by не пазней, чым за 5 працоўных дзён да даты выдачы. Абавязковым элементам для запаўнення бланкаў з’яўляецца:
- прозвішча, ініцыялы карыстальніка;
- тэма даследавання;
- пошукавыя даныя архіўных дакументаў (нумары фондаў, вопісаў, спраў у парадку іх узрастання);
- загалоўкі спраў;
- дата заказу
Узор бланка заказу на выдачу дакументаў у чытальную залу
Звяртаем вашу ўвагу, што:
1. Чытальная зала працуе без перапынку на абед.
2. У дні дзяржаўных святаў чытальная зала не працуе, напярэдадні дзяржаўных святаў рабочы дзень чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну працы.
3. Прыём карыстальнікаў спыняецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.
4. Вяртанне спраў карыстальнікамі работніку чытальнай залы ажыццяўляецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.