
Першыя дакументы, у якіх згадваецца маёнтак і двор Ракаў, датуюцца паміж 1440 і 1444 гг. У гэты час яны знаходзіліся ва ўласнасці караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка. 16 красавіка 1465 г. Казімір Ягелончык падараваў маёнтак Ракаў у Заслаўскім павеце віленскаму ваяводзе і канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Міхаілу Кезгайлавічу. Пасля яго смерці ў 1476 г. Ракаў перайшоў да яго брата Яна Кезгайлавіча, а потым (пасля 1484 г.) да сына апошняга – Мікалая. У 1528 г. пасля смерці Мікалая Кезгайлы Ракаў адышоў яго стрыечнаму брату Станіславу. Кезгайлы валодалі Ракавам да 1555 г., затым маёнтак перайшоў ва ўласнасць роду Завішаў. У гэты ж час Ракаў у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца як мястэчка. Але яшчэ ў 1547 г. у дакументах сустракаецца прозвішча ракаўскага мешчаніна Лапаты, што з’яўляецца сведчаннем існавання Ракава як мястэчка альбо горада ўжо ў гэты час. У 1556 г. Ракаў згадваецца як «замочок», а ў 1559 г. як горад («место») і «Раковский замок», які належаў Яну Завішу. З 1562 г. маёнткам Ракаў фактычна валодаў князь Андрэй Вішнявецкі. У 1582 г. маёнтак і горад Ракаў зноў перайшлі да Завішаў. У другой палове XVI ст. у Ракаве з’явілася яўрэйская грамада. У 1645 г. Ракаў перайшоў ва ўласнасць віцебскага ваяводы Сімяона Сангушкі ў выніку яго шлюбу з Ганнай Завіша. Сімяон Сангушка абвясціў ракаўскія землі графствам і пачаў называць сябе графам Ракаўскім. У 1676 г. паводле фундацыі Гераніма Сангушкі і его жонкі Канстанцыі з Сапегаў у Ракаве быў заснаваны кляштар дамініканцаў і пабудаваны першы драўляны касцёл св. Яцека. У 1701 г. у Ракаве паводле фундацыі надворнага маршалка Вялікага Княства Літоўскага князя Казіміра-Антонія Сангушкі быў заснаваны манастыр базыліян. У гэтым жа годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ надаў Ракаву прывілей на правядзенне двух кірмашоў у год. У 1779 г., калі Ракаў меў статус горада, у ім налічвалася 297 двароў, 24 крамы, працавала больш за 90 рамеснікаў. Сангушкі валодалі ракаўскімі маёнткамі да другой паловы XVIII ст.







Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Ракаў увайшоў у склад Расійскай імперыі як мястэчка на тэрыторыі Мінскага павета Мінскай губерні. У 1794 г. ён быў канфіскаваны і паводле ўказа Кацярыны ІІ перададзены графу генерал-аншэфу Мікалаю Салтыкову. У пачатку XIX ст. у мястэчку Ракаў налічвалася 276 двароў, 932 жыхары, манастыр базыльян і кляштар дамініканцаў, а таксама сінагога і некалькі яўрэйскіх школ. У тагачасных дакументах (1800) згадваецца вялікая мураваная сядзіба са службамі «изрядной архитектуры». На рынкавай плошчы знаходзіўся будынак ратушы і каля 20 мураваных крам, пабудаваных квадратам, працавалі два вадзяныя млыны. У 1804 г. граф Мікалай Салтыкоў прадаў Ракаў Ваўжынцу Здзяхоўскаму, нашчадкі якога валодалі мястэчкам да канца 1930-х гг.
У першай палове XIX ст. тут працавалі бровары, ганчарны і цагельны заводы. У 1843 г. пачала дзейнічаць мануфактура па вырабу розных сельскагаспадарчых машын і прылад. У сярэдзіне ХІХ ст. у Ракаве налічвалася каля 200 дамоў і тры тысячы жыхароў. У другой палове XIX – пачатку XX ст. населены пункт з’яўляўся цэнтрам воласці ў Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1863 г. у мястэчку было заснавана народнае вучылішча, а ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі мужчынская двухкласная і жаночая аднакласная царкоўна-прыходскія школы. У 1906 г. на месцы старога драўлянага касцёла былога кляштара дамініканцаў быў пабудаваны новы мураваны касцёл. У другой палове XIX ст. у Ракаве пражывала больш за 1000 жыхароў, а ў 1908 г. – 4950.
Праваслаўная царква ў мястэчку Ракаў Мінскага ваяводства мела месца яшчэ ў XVI ст., аднак дакладных звестак аб раннім перыядзе яе існавання адшукаць не ўдалося. Магчыма, царква дзейнічала яшчэ і ў XV ст. У «Апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі…», якое было падрыхтавана ў 1878 г., без спасылкі на крыніцы прыводзіцца згадка пра існаванне ў Ракаве ў 1465 годзе дзвюх праваслаўных цэркваў – Праабражэнскай і Георгіеўскай, але гэта малаверагодна. Хутчэй за ўсё, першы праваслаўны храм у Ракаве быў узведзены ў XVI ст., калі ён атрымаў статус мястэчка ў Мінскім павеце Мінскага ваяводства. Да пачатку XVII ст. Ракаўская царква заставалася праваслаўнай. Пасля паступовага пераходу ў XVII ст. цэркваў Мінскага павета ва ўніяцтва, яна таксама стала ўніяцкай. Дакладную дату гэтага пераходу высветліць не ўдалося, хутчэй за ўсё ён адбыўся ў другой палове XVII ст.
Першае дакладнае апісанне Ракаўскай уніяцкай царквы і прыхода датуецца 1682 г. Захаваліся матэрыялы візітацыі ўніяцкіх цэркваў Мінскай пратапопіі за гэты год дзе адзначана, што будынак храма знаходзіўся на землях князёў Сангушкаў. Наступны перыяд у гісторыі Ракаўскай царквы звязаны з заснаваннем у мястэчку манастыра базыльян паводле фундацыі надворнага маршалка Вялікага Княства Літоўскага князя Казіміра-Антонія Сангушкі 24 ліпеня 1701 г. У 1709 г. Ракаўскі манастыр базыяльн быў уключаны ў склад Літоўскай правінцыі ордэна. У манастырскай царкве знаходзілася ікона Ракаўскай Божай маці, якая была афіцыйна прызнана цудатворнай у 1737 г. Паводле дакументаў другой паловы XVIII ст., якія захаваліся, Ракаўскі манастыр быў невялікім. У пачатку XIX ст. (1819) у манастыры жылі ўсяго 3 манахі разам з настаяцелем, меўся арганіст і царкоўны служка.
У 1793 г. у Ракаўскім базыльянскім манастыры было скончана будаўніцтва новай мураванай царквы ў стылі позняга барока, якая сваім галоўным фасадам выходзіла на рынкавую плошчу. Ракаўскі манастыр базыльян быў ліквідаваны ў 1835 г., а яго царква стала парафіяльнай. У 1839 г. Ракаўская Спаса-Праабражэнская царква была перададзена Рускай праваслаўнай царкве.
Як сведчаць гістарычныя дакументы, у 1840–1850 гг. будынак Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы знаходзіўся ў дрэнным тэхнічным стане – быў пашкоджаны дах і нават абвалілася частка скляпенняў. Акрамя таго, у 1848 г. у выніку пажару, што адбыўся ад удару маланкі, моцна пацярпелі вежы царквы, якія фланкіравалі галоўны фасад храма. Таму, пачынаючы з 1840 г., царкоўныя ўлады неаднаразова ўздымалі пытанне аб неабходнасці правядзення грунтоўных рамонтных работ. Але не хапала грошай не толькі на аднаўленне храма, але нават на выкананне яго абмераў і складанне архітэктурнага праекта рамонтна-аднаўленчых работ. Спачатку планавалася захаваць знешні архітэктурны выгляд храма ў стылі позняга барока, які ён атрымаў у канцы XVII ст., і адрамантаваць вежы на галоўным фасадзе, дзе знаходзіліся царкоўныя званы.
Толькі ў верасні 1860 г. будынак Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы быў абследаваны спецыяльнай камісіяй, якую ўзначальваў генерал-маёр Меер. Камісія вызначыла неабходныя кірункі дзейнасці і колькасць сродкаў, неабходных на рамонтна-будаўнічыя работы. Асноўныя працы па рамонту і рэканструкцыі як фасадаў, так і інтэр’ераў царквы, былі выкананы ў 1861–1865 гг. У выніку гэтай рэканструкцыі быў цалкам зменены архітэктурны выгляд першапачатковага барочнага фасада храма, які выходзіў на рынкавую плошчу. Былі разабраны верхнія ярусы вежаў, а сам фасад завершаны вялікім новым трохвугольным франтонам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. У выніку галоўны фасад царквы атрымаў рысы позняга класіцызму. Над нефам быў пабудаваны новы купал з бляхі на васьмігранным глухім драўляным барабане. У інтэр’еры царквы быў зроблены новы разны іканастас. Перад галоўным фасадам храма была ўзведзена новая мураваная брама-званіца. Фактычна ў такім выглядзе царква праіснавала да канца XIX ст. У 1893 г. быў распрацаны і зацверджаны проект на прыбудову да Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы невялікай мураванай цёплай царквы з трохграннай алтарнай часткай, якая атрымала назву Нікольская капліца.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, у першую чагу ў архіўным фондзе “Мінская праваслаўная духоўная кансісторыя”, а таксама ў фондах іншых дзяржаўных устаноў захавалася вялікая колькасць дакументаў, звязаных з гісторыяй Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы і Ракаўскага базыльянскага манастыра. Асобна трэба выдзяліць кліравыя ведамасці Ракаўскай царквы, якія захаваліся з 1840 па 1913 г. Яны ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі па гісторыі Спаса-Праабражэнскай царквы, яе прычта і прыхода за гэты перыяд. Вялікую цікавасць уяўляюць дакументы і матэрыялы, звязаныя з рамонтам і рэканструкцыяй храма ў 1800-я гг. У іх захоўваюцца звесткі не толькі аб характары і якасці будаўнічых работ, але аб майстрах і мастаках, якія ўдзельнічалі ў гэтых працах. На жаль, не захаваліся абмерныя чарцяжы, якія былі выкананы да яе перабудовы, а таксама праектныя матэрыялы, што прывялі да радыкальнай змены першапачатковага архітэктурнага аблічча храма.
У 2013 г. па дамоўленасці з настаяцелем пратаірэям Сяргеям Лепіным, супрацоўнікамі НГА Беларусі было праведзена апісанне царкоўнага архіва, у якім захоўваюцца дакументы па гісторыі Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай праваслаўнай царквы і Ракаўскага базыліянскага манастыра, пачынаючы з XVIIІ ст. У выніку гэтай працы былі створаны лічбавыя копіі найбольш каштоўных дакументаў за 1701–1914 гг., якія сёння захоўваюцца ў НГА Беларусі (калекцыя лічбавых копій № 15).
Крыніцы: Брэгер, Г. Ракаў: з гісторыі паселішчаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Валожынск. р-на. – Мінск, 1996. – С. 65–66, 70; Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага Сабораў 1680–1682 гг.: зб. дакументаў. – Мінск, 2009. – 270 с.; Налецкі, В. Ракаў / В. Налецкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мінск, 2001. – Т. 6. Кн. 1. – С. 87; Невядомы Ракаў: могілкі пад базыліянскім крыжам / уклад. В. Сямашка. – Мінск, 2014. – 200 с.; Ракаў // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя.– Мінск, 2010. – Т. 8. Кн. 1. – С. 495–499.
Ведамасць (інвентар) Ракаўскага базыльянскага манастыра за 1803 год Ведамасць (інвентар) Ракаўскага базыльянскага манастыра за 1803 год Ведамасць (інвентар) Ракаўскага базыльянскага манастыра за 1803 год Кліравая ведамасць Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1840 год Кліравая ведамасць Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1840 год Кліравая ведамасць Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1840 год Кліравая ведамасць Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1840 год Справа па рапарце протаіерэя Ксаверыя Шышкі аб дрэнным стане мураваных цэркваў у мястэчках Заслаўе і Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні і аб неабходнасці іх рамонту за 1840–1856 гады Справа па рапарце протаіерэя Ксаверыя Шышкі аб дрэнным стане мураваных цэркваў у мястэчках Заслаўе і Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні і аб неабходнасці іх рамонту за 1840–1856 гады Справа па рапарце протаіерэя Ксаверыя Шышкі аб дрэнным стане мураваных цэркваў у мястэчках Заслаўе і Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні і аб неабходнасці іх рамонту за 1840–1856 гады Справа па рапарце протаіерэя Ксаверыя Шышкі аб дрэнным стане мураваных цэркваў у мястэчках Заслаўе і Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні і аб неабходнасці іх рамонту за 1840–1856 гады Справа па рапарце протаіерэя Ксаверыя Шышкі аб дрэнным стане мураваных цэркваў у мястэчках Заслаўе і Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні і аб неабходнасці іх рамонту за 1840–1856 гады Рапарт настаяцеля Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Антонія Трускоўскага мінскаму благачыннаму Шышку ад 23 лістапада 1844 года аб неабходнасці правядзення тэрміновых рамонтных работ у Ракаўскай царкве Рапарт настаяцеля Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Антонія Трускоўскага мінскаму благачыннаму Шышку ад 23 лістапада 1844 года аб неабходнасці правядзення тэрміновых рамонтных работ у Ракаўскай царкве Рапарт мінскага благачыннага протаіерэя Ксаверыя Шышкі архіепіскапу мінскаму і бабруйскаму Антонію ад 11 снежня 1844 года аб дрэнным стане Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы і аб неабходнасці правядзення тэрміновых рамонтных работ Адносіна мінскага губернатара архіепіскапу мінскаму і бабруйскаму Антонію ад 10 сакавіка 1845 года аб даручэнні мінскаму павятоваму маршалку дамовіцца з уладальнікам маёнтка Ракаў вылучыць сродкі на рамонт Ракаўскай праваслаўнай царквы Рапарт мінскага благачыннага ў Мінскую праваслаўную духоўную кансісторыю ад 25 верасня 1845 года аб тым, што нягледзячы на даручэнне мінскага губернатара, уладальнікі маёнтка Ракаў не пачалі працы па аднаўленні Ракаўскай праваслаўнай царквы Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб пажары ў Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царкве 29 мая 1848 года ад ўдара маланкі Справа аб рамонце будынка праваслаўнай царквы ў маёнтку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні памешчыка Здзяхоўскага за 1853—1863 гады Справа аб рамонце будынка праваслаўнай царквы ў маёнтку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні памешчыка Здзяхоўскага за 1853—1863 гады Справа аб рамонце будынка праваслаўнай царквы ў маёнтку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні памешчыка Здзяхоўскага за 1853—1863 гады Справа аб рамонце будынка праваслаўнай царквы ў маёнтку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні памешчыка Здзяхоўскага за 1853—1863 гады Кліравая ведамасць Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1859 год Кліравая ведамасць Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1859 год Кліравая ведамасць Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1859 год Акт тэхнічнага агляду Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні ад 8–9 верасня 1860 года Акт тэхнічнага агляду Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні ад 8–9 верасня 1860 года Акт тэхнічнага агляду Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы Мінскага павета Мінскай губерні ад 8–9 верасня 1860 года Дамова паміж тытулярным саветнікам Восіпам Сямірадскім і мінскім грамадзянскім губернатарам аб выкананні прац па аднаўленні мураванай царквы ў мястэчку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні ад 31 сакавіка 1861 года Дамова паміж тытулярным саветнікам Восіпам Сямірадскім і мінскім грамадзянскім губернатарам аб выкананні прац па аднаўленні мураванай царквы ў мястэчку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні ад 31 сакавіка 1861 года Дамова паміж тытулярным саветнікам Восіпам Сямірадскім і мінскім грамадзянскім губернатарам аб выкананні прац па аднаўленні мураванай царквы ў мястэчку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні ад 31 сакавіка 1861 года Дамова паміж тытулярным саветнікам Восіпам Сямірадскім і мінскім грамадзянскім губернатарам аб выкананні прац па аднаўленні мураванай царквы ў мястэчку Ракаў Мінскага павета Мінскай губерні ад 31 сакавіка 1861 года Апісанне Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы і яе прыхода ў Мінскім павеце Мінскай губерні за 1878 год Апісанне Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы і яе прыхода ў Мінскім павеце Мінскай губерні за 1878 год Апісанне Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы і яе прыхода ў Мінскім павеце Мінскай губерні за 1878 год Апісанне Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы і яе прыхода ў Мінскім павеце Мінскай губерні за 1878 год План царкоўных зямель, якія належалі прычту Ракаўскай праваслаўнай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1901 год План царкоўных зямель, якія належалі прычту Ракаўскай праваслаўнай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1901 год План царкоўных зямель, якія належалі прычту Ракаўскай праваслаўнай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1901 год План царкоўных зямель, якія належалі прычту Ракаўскай праваслаўнай царквы Мінскага павета Мінскай губерні за 1901 год
Аўтар-складальнік: У.М. Дзянісаў
Год выставы: 2023