Новости

Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі для слухачоў курсаў перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта

28 сакавіка 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены лекцыя і экскурсія для групы слухачоў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія праходзяць перападрыхтоўку па праграме «Кадравая работа на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу».

Аб наведванні членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі мемарыяльных комплексаў «Трасцянец», «Курган Славы», «Хатынь»

25 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння і ў памяць аб 80-годдзі трагедыі ў Хатыні згодна з рашэннем Прэзідыума Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў была арганізавана паездка да мемарыяльных комплексаў «Трасцянец», «Курган Славы» і «Хатынь». У ёй узялі ўдзел члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

Аб візіце работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій

Изображение24 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» адбыўся візіт работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій, дзе сярод іншых праходзяць навучанне дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – пад дэвізам «Мы не побач, мы – разам!»

Аб удзеле супрацоўнікаў у міжнароднай навуковай канферэнцыі

23–24 сакавіка 2023 г. у г. Мінску прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Спадчына вялікай мадэрнізацыі: «Доўгае ХІХ стагоддзе» ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы», арганізаваная кафедрай эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.

Аб візіце муфтыя Абу-Бекіра Шабановіча

Изображение23 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў муфтый Мусульманскага рэлігійнаша аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання татар «Зікр уль-Кітаб» Абу-Бекір Юхьянавіч Шабановіч.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

23 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – члены Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай – маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай – маці савецкага і польскага военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза, Маршала Савецкага Саюза і Маршала Польшчы Канстанціна Ракасоўскага

Страницы