Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2026 год
|
960 |
гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі. |
||
| 925 | гадоў з часу будаўніцтва (1101) ў Друцку хрысціянскага сабора. | ||
|
925 |
гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая. |
||
|
925 |
гадоў з часу утварэння (пасля 1101) Віцебскага княства. |
||
|
910 |
гадоў назад (1116) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Слуцк (Случеск). |
||
|
890 |
гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Прапойск (Прупой, Пропошеск: з 1945 г. – Слаўгарад). |
||
| 890 | гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Лучын (цяпер вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл.). | ||
|
890 |
гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Крычаў (Крэчут). |
||
|
870 |
гадоў назад (1156) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мсціслаў. |
||
| 865 | гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Ефрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам. | ||
|
750 |
гадоў з часу пабудовы (1276) Камянецкай вежы (Камянецкі стоўп, “Белая” вежа; дойлід Алекса). |
||
| 640 | гадоў назад (1386) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца гарады Дрыса (з 1962 – г.Верхнядзвінск) і Друя. | ||
| 640 | гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Ягайлы польскім каралем. | ||
|
635 |
гадоў назад (1391) горад Гродна атрымаў магдэбургскае права (няпоўнае). |
||
|
615 |
гадоў назад (1411) быў заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1400-1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна. |
||
| 585 | гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў магдэбургскае права. | ||
|
580 |
гадоў з часу стварэння (1446) Беларуска-літоўскага летапісу – аднаго з першых летапісных зводаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. |
||
| 555 | гадоў з часу пабудовы (1471-1472) у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н) Троіцкага касцела – выдатнага помніка архітэктуры Беларусі. | ||
|
540 |
гадоў назад (1486) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Масты. |
||
|
530 |
гадоў з часу надання (1496) гораду Гродна поўнага магдэбургскага права. |
||
|
525 |
гадоў з часу першага ўпамінання (1501) у пісьмовых крыніцах мястэчка Беразіно ў Любашынскім старостве. |
||
| 520 | гадоў з часу княжання (1506-1548) у Вялікім Княстве Літоўскім Жыгімонта І Старога. | ||
| 515 | гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў магдэбургскае права. | ||
|
510 |
гадоў з часу першага ўпамінання (1516) у пісьмовых крыніцах мястэчка Бобр (цяпер гарадскі пасёлак у Крупскім раёне). |
||
|
495 |
гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў магдэбургскае права. |
||
| 485 | гадоў з часу абвяшчання (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. | ||
| 485 | гадоў назад нарадзіўся Іпацій Пацей (1541-1613), пісьменнік-палеміст, дзяржаўны, палітычны і царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. | ||
|
485 |
гадоў назад нарадзіўся Джаванні ( Ян ) Марыя Бернардоні (1541–1605), італьянскі архітэктар, удзельнік будаўніцтва Нясвіжскага замка і комплекса Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума. |
||
|
480 |
гадоў назад нарадзіўся Федар Еўлашоўскі (1546-1619), беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік. |
||
| 465 | гадоў з часу атрымання (1561) Рэчыцай самакіравання паводле Магдэбургскага права (няпоўнага).. | ||
|
465 |
гадоў назад (1561) у Пінску была заснавана аптэка – адна з першых на Беларусі. |
||
|
460 |
гадоў назад(1566) быў зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага. |
||
|
460 |
гадоў назад (1566) было ўтворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца ХУП ст. называлася Брэст-Літоўскім ваяводствам). |
||
|
460 |
гадоў назад (1566) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Маларыта. |
||
|
455 |
гадоў назад (1571) Пераброддзе атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (цяпер вёска ў Міёрскім раёне). |
||
|
450 |
гадоў назад нарадзіўся Ілья Марахоўскі (свецкае імя Ірахім Стафанавіч; каля 1576–1631), беларускі пісьменнік-палеміст, палітычны, царкоўны дзеяч, уладзіміра-брэсцкі ўніяцкі мітрапаліт. |
||
|
445 |
гадоў з часу ўтварэння (1581) галоўнага літоўскага трыбунала – вышэйшага судовага апеляцыйнага органа Вялікага Княства Літоўскага. |
||
|
445 |
гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію). |
||
| 445 | гадоў назад (1581) Пінск атрымаў магдэбургскае права. | ||
| 440 | гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў магдэбургскае права. | ||
| 435 | гадоў назад (1591) у Брэсце адкрыта першая брацкая школа. | ||
|
430 |
гадоў назад (1596) была абвешчана Брэсцкая унія, акт аб арганізацыйным аб'яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай. |
||
|
430 |
гадоў з часу выдання (1596) у Вільні “Граматыкі славянскай...” Л.Зізанія. |
||
|
415 |
гадоў з часу заснавання (1611) у Мінску Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра. |
||
|
410 |
гадоў з пачатку дзейнасці (1616) у Магілёве брацкай друкарні (дзейнічала з перапынкамі да 1773 г.). |
||
| 395 | гадоў з часу выдання (1631) С.Собалем у Куцеінскай друкарні “Буквара”. | ||
| 390 | гадоў назад (1636) Мсціслаў атрымаў магдэбургскае права. | ||
| 385 | гадоў назад (1641) Чэрыкаў атрымаў магдэбургскае права. | ||
| 380 | гадоў з часу выдання (1646) “ Дыарыўша” Афанасія Філіпавіча. | ||
| 375 | гадоў з дня нараджэння І.Ф.Капіевіча (Капіеўскі) (1651-1714), беларускага асветніка і кнігавыдаўца. | ||
|
370 |
гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітняковіч) (1629-1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст. |
||
|
330 |
гадоў назад (1696) усеагульнай канфедэрацыяй саслоўяў Рэчы Паспалітай была прынята пастанова аб забароне ў Вялікім княстве Літоўскім пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове (уводзілася польская мова). |
||
| 320 | гадоў з часу дзейнасці (1706-1707) у Гродне манетнага двара. | ||
|
290 |
гадоў назад (1736) у Слуцку была адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.) |
||
|
280 |
гадоў назад нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746 – 1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. |
||
|
275 |
гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1760). |
||
|
275 |
гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў. |
||
|
270 |
гадоў з дня нараджэння Іосіфа Яленскага (1756-1813), публіцыста эпохі Асветніцтва, аднаго з першых прадстаўнікоў утапічнага камунізма на Беларусі. |
||
|
255 |
гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (існаваў да 1791 г.). |
||
| 250 | гадоў назад (1776) гарады і мястэчкі ўсходняй часткі Беларусі, уключанай у склад Расійскай імперыі, былі пазбаўлены магдэбургскага права. | ||
|
250 |
гадоў назад (1776) пачалося выданне “Gazety Grodzieńskiej” (“Гродзенскай Газеты”) – першага перыядычнага выдання ў Беларусі (выдавалася на польскай мове). |
||
| 245 | гадоў з дня нараджэння Юзафа Дашчынскага (1781-1844), піяніста, кампазітара, дырыжора, педагога. | ||
|
240 |
гадоў назад нарадзіўся Вікенцій Равінскі (1786–1855), паэт, драматург, аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат.” |
||
|
240 |
гадоў з дня нараджэння К.І. Гібенталя (1786-1862), вядомага беларускага ўрача, аднаго з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі. |
||
|
215 |
гадоў з дня нараджэння А.Ф.Рыпінскага (1811-1900), беларускага і польскага паэта, фалькларыста, графіка, кнігавыдаўца. |
||
|
205 |
гадоў з дня нараджэння А.М. Семянтоўскага (Семянтоўскі-Курыла) (1821-1893), рускага і беларускага этнографа, археолага, краязнаўца, фалькларыста. |
||
| 200 | гадоў назад (1826) у Віцебску пачало дзейнічаць Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (дзейнічала да 1841 г.). | ||
|
200 |
гадоў з дня нараджэння П.В. Шэйна (1826-1900), беларускага і рускага фалькларыста і этнографа. |
||
|
195 |
гадоў назад (1831) быў выдадзены ўказ аб скасаванні дзейнасці Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях. |
||
|
190 |
гадоў назад (1836) у в. Парэчча (Пінскі раён) была заснавана суконная фабрыка (дзейнічала да 1916 г.). |
||
|
180 |
гадоў назад нарадзіўся Генрык Хрыстафоравіч Татур (1846 – 1907), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер. |
||
| 180 | гадоў назад (1846) пачалося выданне І.І. Грыгаровічам “Актов Западной России” (поўная назва серыі “Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и издаваемые Археографической комиссией”), пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы. | ||
|
165 |
гадоў з часу адкрыцця (1861) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. |
||
|
160 |
гадоў з пачатку руху (1866) цягнікоў на ўчастку Завольша-Віцебск-Полацк-Бігосава (уваходзіў у склад Рыга-Арлоўскай чыгункі). |
||
|
155 |
гадоў назад (1871) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск – Мінск – Брэст. |
||
|
155 |
гадоў з часу заснавання (1871) у Мінску чыгуначных майстэрань (цяпер вагонарамонтны завод імя А.Ф. Мяснікова, с 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі вагонарамонтны завод). |
||
|
155 |
гадоў назад (1871) пачалося выданне «Историко-юридических материалов, извлеченных из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске» - найбуйнейшага серыйнага выдання дакументаў па гісторыі Беларусі 16-18 стст. |
||
| 150 | гадоў назад (1876) у м. Свіслач Ваўкавыскага павета была адкрыта настаўніцкая семінарыя (дзейнічала да 1921 г.). | ||
|
145 |
гадоў з часу заснавання (1881) у Мінску Кашарскага машынабудаўнічага і чыгуна-медна-металургічнага завода (цяпер Мінскі станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава). |
||
|
145 |
гадоў з часу стварэння (1881) Мінску аддзялення Дзяржаўнага банка Расіі. |
||
|
145 |
гадоў з часу заснавання (1881) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Вікторыя”. |
||
|
140 |
гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю (1886) чыгуначнай лініі Лунінец-Гомель. |
||
|
140 |
гадоў (1886) з часу заснавання газеты «Мінскі лісток» - першай на Беларусі легальнай прыватнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты. |
||
|
130 |
гадоў назад (1896) у Мінску ўведзена ў дзеянне першая на тэрыторыі Беларусі тэлефонная станцыя (на 100 нумароў). |
||
|
125 |
гадоў назад (1901) у Лідзе быў заснаваны чыгуналіцейны машынабудаўнічы завод (цяпер завод сельскагаспадарчых машын). |
||
|
125 |
гадоў з часу заснавання (1901) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” (з 11 снежня 1998 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў”). |
||
|
120 |
гадоў з часу заснавання (1906) у Мінску кніжнай суполкі “Мінчук” (існавала да 1907 г.). |
||
|
120 |
гадоў з часу заснавання (1906) у Мінску літаратурна-артыстычнага таварыства (існавала да 1908 г.). |
||
|
120 |
гадоў назад (1906) была заснавана ў Вільні друкарня Марціна Кухты (існавала да 1916 г.). |
||
|
115 |
гадоў з часу заснавання (1906) у Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914 г.). |
||
|
115 |
гадоў з пачатку дзейнасці (1911) у Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1919 г.). |
||
|
115 |
гадоў з пачатку выдання “Полоцко-Витебской старины” (1911), выдання Віцебскай вучонай архіўнай камісіі па гісторыі Полацка-Віцебскага краю (вышла тры тамы выдання). |
||
|
115 |
гадоў назад (1911) у Віцебску было адкрыта аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (існавала да 1922 г.). |
||
|
110 |
гадоў назад (1916) была заснавана “Беларуская хатка”, клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі (існавала да 1921 г.). |
||
|
110 |
гадоў назад (1916) пачала сваю дзейнасць Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя (існавала да 1919 г.). |
||
|
110 |
гадоў з пачатку выдання (1916) у Петраградзе беларускай грамадска-палітычнай газеты “Дзянніца”. |








