Новости

Iнфармацыя аб правядзеннi навукова-практычнай канферэнцыi «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты»

28 чэрвеня 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі праводзяць навукова-практычную канферэнцыю «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты», прымеркаваную да 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Канферэнцыя будзе праходзіць у будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1, 4 паверх, канферэнц-зала).
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў у 9.00, пачатак працы канферэнцыі ў 10.00.

Інфармацыя аб візіце дырэктара Каўнаскага рэгіянальнага архіва

30 мая 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў дырэктар Каўнаскага рэгіянальнага архіва (г. Каўнас, Літоўская Рэспубліка) Гінтарас Дручкус.

У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам архіва быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі плануемай сумеснай выставы, прысвечанай падзеям Першай сусветнай вайны і 100-годдзю стварэння нацыянальных дзяржаў на беларускіх і літоўскіх землях.

Інфармацыя аб візіце мальтыйскага навукоўца-архівіста

21 мая 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў загадчык кафедры бібліятэчнай справы і архівазнаўства факультэта СМІ і інфарматыкі Універсітэта Мальты прафесар Уільям Замміт, які знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на стажыроўцы па праграме Нацыянальнага савета па архівах Мальты.

Информация о визите делегации казахстанских архивистов

14 мая 2018 г. Национальный исторический архив Беларуси с официальным визитом посетила делегация архивистов Республики Казахстан в составе директора Архива Президента Республики Казахстан Б.А.Джапарова, начальника Управления информатизации, оказания государственных услуг и архивов Южно-Казахстанской области Б.А.Ескараева, директора Государственного архива Кызылординской области Н.А.Куанышевой.

Аб прэзентацыі 5-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Д)

10 мая 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя 5-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Д).

Страницы