Новости

8 красавіка 2016 г. адбылося пасяджэнне круглага стала «Еўрапейская дакументальная спадчына»

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі» адбылося пасяджэнне круглага стала «Еўрапейская дакументальная спадчына», арганізаванага ў супрацоўніцтве з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў г. Мінску.

Удзел у мерапрыемстве прыняў дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, які выступіў з дакладам аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва паміж архіўнымі і музейнымі ўстановамі на прыкладзе НГА Беларусі з выкарыстаннем традыцыйных і лічбавых тэхналогій.

Состоялась встреча с профессором Д.Фроловым

Изображение1 сентября 2015 г. в рамках визита в Республику Беларусь Начальника направления по развитию и связи с Россией и странами бывшего СССР, руководителя проекта по микрофильмированию Национального архива Финляндии, профессора Дмитрия Фролова состоялась встреча с директором Национального исторического архива Беларуси Д.В.Яцевичем.

Аб перадачы дакументаў на дзяржаўнае захаванне

Изображение15 ліпеня 2015 г. на дзяржаўнае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ксяндзом-пробашчам касцёла ў в. Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці Юзафам Мельдзюком і навуковым кіраўніком рэстаўрацыі касцёла Алесем Пушкіным быў перададзены фрагмент архіва касцёла, адшуканы ў час правядзення рэстаўрацыйных работ. Сярод знойдзеных дакументаў маюцца метрычныя кнігі за 1826-1832 гг., кнігі перадшлюбных экзаменаў за 1862-1927 гг., інвентары за 1922–1932 гг., спавядальная ведамасць за 1909 г., чарцяжы ўнутранага і знешняга ўбранства касцёла другой паловы ХІХ – першай трэці ХХ стст. і інш.

З дакументаў будзе ўтвораны асобны фонд Вішнеўскага касцёла. Згаданыя матэрыялы адлюстроўваюць гісторыю Вішнеўскай парафіі больш як за стагоддзе, запаўняюць своеасаблівы «прабел» у вывучэнні народанасельніцтва гэтага рэгіёну (у НГА Беларусі маюцца выбарачна захаваныя метрычныя кнігі названага касцёла за 1900-1938 гг.).

Аб візіце дэлегацыі НГА Беларусі ў Польшчу

Изображение

10–12 чэрвеня 2015 г. адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам дырэктара Д.У.Яцэвіча ў Музей Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча).

У афіцыйнай сустрэчы, прысвечанай перспектывам супрацоўніцтва архіўных і музейных устаноў Беларусі і Польшчы, прынялі ўдзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, дырэктар Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве П.Ясканіс, намеснік галоўнага дырэктара дзяржаўных архіваў Польшчы А.Бернат, намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Д.Янішэўска-Якубяк, дырэктар Цэнтра беларускай культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Э.Я.Швайка і інш.

Аб сустрэчы кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

Изображение​2–4 чэрвеня 2015 г. у г. Гродна адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у ходзе якой удзельнікі разгледзелі пытанні работы дзяржаўных архіваў па аказанні архіўных паслуг грамадзянам і юрыдычным асобам.

У рамках сустрэчы адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Дэлегацыю беларускіх архівістаў узначальваў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, расійскую дэлегацыю – кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі А.М.Арцізоў. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўнай службы Рэспублікі Казахстан.

Страницы