Новости

Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, у Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій

1 верасня 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года, наведалі Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій.

Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска

Изображение1 верасня 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рамках мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года, наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска.

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці Канстанціна Вераніцына

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці ўдзельніка літаратурнага працэсу ў Беларусі сярэдзіны XIX стагоддзя, найбольш верагоднага аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына (да 120-годдзя з дня смерці паэта)

Дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прызначаны М.М. Глушакоў

Згодна з Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2023 г. № 77-к з 14 жніўня 2023 г. на пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прызначаны Міхаіл Міхайлавіч ГЛУШАКОЎ.

Аб удзеле ў выставе «Спорт у Беларусі: дакументы, фотаматэрыялы, нагрудныя знакі»

3 жніўня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі разам з іншымі рэспубліканскімі архіўнымі установамі ўзяў удзел у правядзенні выставы, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Спорт у Беларусі: дакументы, фотаматэрыялы, нагрудныя знакі», прымеркаванай да адкрыцця ў Мінску ІІ гульняў краін СНД

Аб заключэнні пагаднення аб супрацоўніцтве з Мінскім дзяржаўным каледжам лічбавых тэхналогій

24 ліпеня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (у асобе намесніка дырэктара Ірыны Каўганавай) і Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій (у асобе дырэктара Георгія Козела) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве

Страницы