Запрашэнне НГА Беларусі на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю надання Янке Купале звання Народнага паэта БССР
12 чэрвеня 2025 г. НГА Беларусі стаў госцем на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю надання Янке Купале звання Народнага паэта БССР. Мерапрыемства наведала вядучы палеограф аддзела старажытных актаў НГА Беларусі Ірына Бандурына.
Свята было арганізавана Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі ў Доме літаратараў (г. Мінск, вул. Фрунзэ, 5).
Творчасць Янкі Купалы паўплывала на фарміраванне сучаснай беларускай мовы і дзяржаўнасці, заклала асновы нацыянальнай ідэнтычнасці.
На мерапрыемстве прадстаўлена ўнікальная выстава, якая знаёміць з гісторыяй жыцця народнага паэта. Таксама госці свята змаглі пачуць вершы Янкі Купалы выкананні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сваю праграму прадставілі розныя калектывы. Сярод іх Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, які паказаў урывак са знакамітага спектакля «Паўлінка».
Вядучы палеограф аддзела старажытных актаў НГА Беларусі Ірына Бандурына на мерапрыемстве