Удзел НГА Беларусі ў 54-й справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ»
10 верасня 2025 г. кіраўнік першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Завадскі прыняў удзел у 54-й справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».
На канферэнцыі выступілі кіраўнікі Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» – старшыня Анастасія Аляшкевіч і першы сакратар Аляксей Пікус. На канферэнцыі разгледжана справаздача аб дзейнасці арганізацыі за 2021–2025 гг. і перспектывы развіцця на 2026–2030 гг. На сходзе былі абраны кандыдаты для ўключэння ў склад камітэтаў і камісій ГА «БРСМ», зацверджаны дэлегаты на 46-ы з'езд ГА «БРСМ».
Кіраўнік першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Завадскі на канферэнцыі