Урачысты сход калектыву НГА Беларусі, прысвечаны гадавіне ўтварэння дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі і Дню горада
12 верасня 2025 г. дзяржаўнай архіўнай службе Беларусі споўнілася 103 гады. 12 верасня 1922 г. Прэзідыум Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР прыняў пастанову «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Цэнтральным архіве Беларусі». З гэтага дня вядзецца афіцыйны адлік гісторыі дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавёў калегам аб асноўных этапах станаўлення дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі.
Другая частка сходу была прысвечана надыходзячаму Дню горада, які сталіца святкуе 13 верасня 2025 г. Сёлета Мінску спаўняецца 958 гадоў. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавёў пра архіўныя дакументы, якія асвятляюць гісторыю горада Мінска ў XVIII–пачатку XX ст.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавала калег са святамі і пажадала ўсім дабра, шчасця, дабрабыту, а нашай роднай сталіцы – мірнага неба і росквіту!
Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык
Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Сяргея Рындзіна
Калектыў НГА Беларусі