Удзел НГА Беларусі у правядзенні кніжнай выставы

У рамках праведзенага 30 студзеня 2024 г. пашыранага пасяджэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Аб выніках работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2024 год і задачах на 2025 год» Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў удзел у выставе «Кніжныя выданні архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь у 2024 годзе».

На выставе былі прадстаўлены выданні архіва разнастайнай відавой прыналежнасці і тэматычнага напаўнення: зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і архівісты Беларусі. Рух па шляху развіцця», прысвечанай 85-годдзю НГА Беларусі, даведачнае выданне «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам», навуковае выданне «Гербоўнік беларускай шляхты» (Т. 8, ч. 2), зборнік навуковых артыкулаў і паведамленняў «Архіварыус» (выпуск 22), з якімі ўдзельнікаў калегіі азнаёміў намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін.

Інфармацыя пра публікацыйную дзейнасць архіва выклікала вялікую цікавасць.

Изображение

Кніжныя выданні Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы ў 2024 годзе

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра навукова-даследчую і публікацыйную дзейнасць архіва ў 2024 годзе