Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прымеркаванага да 38-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны 38-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталля Булойчык і намеснік дырэктара БелНДІДАС Сяргей Мішук выступілі з паведамленнямі, у якіх спыніліся на абставінах трагедыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г., наступствах катастрофы для жыхароў Беларусі.
Супрацоўнікам таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.