Віртуальная выстава, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка і археолага Яўстаха Тышкевіча

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка, археолага, краязнаўцы, музеязнаўцы, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Яўстаха Піевіча Тышкевіча (1814–1873). На ёй прадстаўлены дакументы па гісторыі роду графаў Тышкевічаў, навуковай, культурнай і грамадска-палітычнай дзейнасці Яўстаха Тышкевіча.

Выстава падрыхтавана вядучым навуковым супрацоўнікам НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.