Аб правядзенні адукацыйнага мерапрыемства для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій

У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» 25 студзеня 2024 года было праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Гісторыя Першай сусветнай вайны у дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». Лекцыя прымеркавана да 110-гадовага юбілею пачатку Першай сусветнай вайны, які будзе адзначацца ў гэтым годдзе.

Вучням пры дапамозе прэзентацыі былі паказаны дакументы, якія асвятляюць ход мабілізацыйных мерапрыемстваў у беларускіх губернях, арганізацыю мясцовымі ўладамі дапамогі фронту, ажыццяўленне мер па барацьбе са шпіянажам, правядзенне эвакуацыі людскіх і матэрыяльнаных рэсурсаў, налёты варожай авіяцыі, наступствы вайны для мірнага насельніцтва Беларусі, лёс ваеннапалонных нямецкай і аўстра-венгерскай армій.

НГА Беларусі выказвае падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Изображение
Супрацоўнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін дэманструе адзін з дакументаў часоў Першай сусветнай вайны
Изображение
Дэманстрацыя выяў баявых самалётаў перыяду Першай сусветнай вайны, якія згадваюцца ў дакуменце з фондаў НГА Беларусі
Изображение
Навучэнцы каледжа