Аб мерапрыемствах у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаваных да святкавання Дня народнага адзінства

Напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня, у НГА Беларусі 15 верасня 2023 г. адбыўся ўрачысты сход калектыву. У прывітальным слове дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў падкрэсліў вялікае значэнне падзей 17 верасня 1939 года для мінуўшчыны, сучаснасці і будучыні Беларусі. Затым намеснік дырэктара Ірына Каўганава выступіла з паведамленнем, у якім распавяла пра складанае становішча Заходняй Беларусі падчас яе знаходжання ў 1921–1939 гадах пад уладай Польшчы, гістарычны кантэкст Вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года, асноўныя вяхі працэсу ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

Пасля гэтага І. Каўганава прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню народнага адзінства, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». Падчас свайго выступлення намеснік дырэктара архіва распавяла навучэнцам пра наяўныя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі матэрыялы, што раскрываюць абставіны знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, і перадала школе копіі дакументаў з царкоўных метрычных кніг, якія адлюстроўваюць ажыццяўленне польскімі ўладамі палітыкі паланізацыі беларускага народу.

Супрацоўнікі НГА Беларусі, а таксама педагагічны калектыў і навучэнцы сярэдняй школы № 27 з вялікай цікавасцю праслухалі паведамленні, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

 

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Ірына Каўганава выступаюць на ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня народнага адзінства
 

Изображение

Калектыў НГА Беларусі на ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня народнага адзінства
 

Изображение

Намеснік дырэктара Ірына Каўганава перадае кіраўніцтву Сярэдняй школы № 27 копіі архіўных дакументаў і кнігу «Архивы. Ничего, кроме Правды»
 

Изображение

Намеснік дырэктара Ірына Каўганава разам з навучэнцамі Сярэдняй школы № 27