Аб наведванні Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

19 снежня 2023 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі студэнты 1-га курса факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Маргарыта Кароль. Супрацоўнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі і Аксана Зянько распавялі навучэнцам пра гісторыю архіва, найбольш значныя дакументы, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, а таксама пра архіўныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй турыстычнай справы на беларускіх землях. Гэта асабліва зацікавіла студэнтаў, бо менавіта сфера турызму і гасціннасці з’яўляецца іх спецыялізацыяй падчас навучання. Затым для наведвальнікаў была праведзена экскурсія па сховішчах НГА Беларусі.

Студэнты выказалі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, яны актыўна задавалі пытанні па выніках экскурсіі.

Изображение
Аксана Зянько распавядае пра дакументы НГА Беларусі
Изображение
Яўген Глінскі дэманструе студэнтам дакументы з фондаў архіва