Аб наведванні работнікамі НГА Беларусі ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі

9 студзеня дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін прысутнічалі на цырымоніі ўручэння прэстыжных узнагарод у Палацы Рэспублікі.

Па выніках 2023 года прысуджаны пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне», дзесяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп». Так, за значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці і праўды пра Вялікую Айчынную вайну і рэалізацыю праектаў «Апошнія сведкі», «Генацыд. Без права на жыццё» спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены Генеральная пракуратура, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

Для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана канцэртная праграма, на якой выступілі заслужаныя вакальныя і танцавальныя калектывы Рэспублікі Беларусь.

Изображение
Изображение