Аб правядзенні пасяджэння Вучонага савета Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі 7 снежня 2023 г.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага Савета. Яго членамі былі абмеркаваны і рэкамендаваны да друку рукапісы архіўнага штогодніка – зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» – і зборніка дакументаў «Учебные заведения г. Минска: фотографические материалы», які павінен стаць трэцім выданнем у серыі «Архивное фото».

Апрача гэтага, былі заслуханы справаздачы аб распрацоўцы ў НГА Беларусі навуковых тэм: «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917 гг.)», «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», «Беларусь у актавых кнігах XVI–XVIII стст.», «Матэрыялы генеральных візітацый цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII–XVIII стст.», «Развіццё грамадска-палітычнага руху ў Беларусі (1772–1917 гг.)», «Расія і беларускія землі ў XVII–XVIII стст.», «Фатаграфічныя матэрыялы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі».

Быў таксама зацверджаны план-праспект зборніка дакументаў «Витебская мужская гимназия: фотографические материалы. Ч. 1», які плануецца як працяг развіцця адпаведнай навуковай тэмы і складанне якога будзе весціся ў архіве ў 2024–2025 гг.

                                                          Изображение