Аб правядзенні схода працоўнага калектыва, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2023 г. канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў праведзены аб’яднаны сход працоўных калектываў НГА Белерусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара БНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасоўскіх навук С.С. Мішук, які распавёў работнікам абедзвюх устаноў пра функцыі канстытуцый, гісторыю фарміравання канстытуцый розных краін у эпохі Старажытнага свету, Сярэдніх вякоў, Новага і Навейшага часу, канстытуцыі Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь 1919, 1927, 1937, 1978, 1994 гг., канстытуцыйны лад сучаснай Беларусі.

Пасля завяршэння свайго выступлення С.С. Мішук адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

Изображение

Изображение

Изображение