Аб правядзенні тэматычных «архіўных урокаў» у Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

У рамках падпісанага ў 2023 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Ліцэем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм кандыдат гістарычных навук Віталь Макарэвіч 18 верасня 2023 года правёў тэматычныя «архіўныя ўрокі» ў профільным 11-м гістарычным класе ліцэя. Ён распавёў пра мінуўшчыну архіва, асноўныя віды крыніц, якія ў ім захоўваюцца, найбольш важныя дакументы з фондаў НГА Беларусі.

Навучэнцы Ліцэя БДУ праявілі вялікую цікавасць да архіўных матэрыялаў. Несумненна, што многія з цяперашніх вучняў пасля паступлення на гістарычныя факультэты будуць выкарыстоўваць крыніцы з НГА Беларусі пры напісанні навуковых работ.

Апрача таго, В. Макарэвіч узгадніў з выкладчыкамі кафедры грамадскіх навук Ліцэя БДУ тэматыку наступных «архіўных заняткаў» па гісторыі Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў.

 

Изображение

Кандыдат гістарычных навук Віталь Макарэвіч вядзе «архіўны ўрок» у Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
 

Изображение

Навучэнцы Ліцэя БДУ ўважліва слухаюць пра дакументы НГА Беларусі
 
 

Изображение

Віталь Макарэвіч распавядае пра найбольш цікавыя і гістарычна значныя дакументы з фондаў НГА Беларусі