Аб праходжанні стажыроўкі ў НГА Беларусі работніка ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Ліліі Назыпавай

З 11 па 12 снежня 2023 г.у НГА Беларусі праходзіла стажыроўку начальнік аддзела па выкананні запытаў генеалагічнага характару Дзяржаўнай бюджэтнай установы «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Лілія Назыпава, якая прыбыла ў Рэспубліку Беларусь у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў дадзенага архіва на чале з дырэктарам архіва Сяргеем Гарохавым.

Двухдзённая стажыроўка адбылася ў адпаведнасці з дарожнай картай па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан на 2023 – 2025 гады.

У перыяд сваёй стажыроўкі Лілія Назыпава працавала з архіўнымі дакументамі па гісторыі татарскіх родаў у Беларусі, падзялілася з беларускімі калегамі вопытам па выкананні генеалагічных запытаў у ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан», азнаёмілася з аналагічнай працай у НГА Беларусі. Таксама намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава і работнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці абмеркавалі з калегам з Рэспублікі Татарстан сумесны праект па выданні кнігі, прысвечанай гісторыі татараў-мусульман Беларусі ў XVI–XX стст. Для гасцей была арганізавана экскурсія ў Музей ісламу пры Мінскай саборнай мячэці.

 
Абмеркаванне з начальнікам аддзела па выкананні запытаў генеалагічнага характару Дзяржаўнай бюджэтнай установы «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Ліліяй Назыпавай сумеснага выдання па гісторыі татараў-мусульман у Беларусі ў XVI–XX стст.
Изображение
Изображение