Аб прыняцці на часовае захаванне 18 спраў з архіва Бездзежскай Траецкай царквы

19 чэрвеня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў на часовае захаванне для правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі і стварэння лічбавых копій 18 спраў другой паловы XIX – сярэдзіны XX ст. з архіва Бездзежскай Траецкай царквы (Бездзеж – некалі мястэчка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, зараз аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці). Гэта – споведныя ведамасці Бездзежскіх Траецай за 1860–1902 гг. і Мікалаеўскай за 1881–1908 гг. цэркваў, кнігі перадшлюбных экзаменаў Бездзежскай Траецкай царквы за 1927–1938 гг., метрычныя запісы пра нараджэнні, шлюбы, смерці за 1939–1946 гг., а таксама некаторыя іншыя дакументы. Увядзенне згаданых матэрыялаў у навуковы ўжытак дазволіць узбагаціць Нацыянальны архіўны фонд Беларусі. Пасля правядзення апрацоўкі і сканавання лічбавыя копіі спраў з архіва Бездзежскай Траецкай царквы будуць даступныя для даследчыкаў у чытальнай зале архіва.

Дакументы на часовае захоўванне НГА Беларусі перадаў настаяцель Праабражэнскай царквы ў вёсцы Сялец Брагінскага раёна Гомельскай вобласці іерэй Расціслаў Бандарэнка, за што архіў выказвае яму шчырую падзяку.ИзображениеИзображениеИзображениеИзображение