Аб размяшчэнні на YouTube-канале НГА Беларусі відэаўрока «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: праваслаўныя»

На YouTube-канале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчаны відэаўрок «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: праваслаўныя». У ім намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі распавядае пра пошук інфармацыі ў архіве для складання радаводу ў выпадку, калі вашы продкі вызнавалі праваслаўе. Адзначаюцца асаблівасці вядзення метрычных кніг у праваслаўнай царкве, даецца характарыстыка ступені іх захаванасці для розных рэгіёнаў Беларусі, звяртаецца ўвага на іншыя віды крыніц, у якіх маюцца звесткі генеалагічнага характару пра прадстаўнікоў праваслаўнай канфесіі.

 

Стваральнікі відэаўрока: Кацярына Макарава, Яўген Глінскі.

Азнаёміцца з відэаўрокам можна тут.