Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска

1 верасня 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рамках мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года, наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы. Вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Алёна Любая і намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі правялі для вучняў 9-х класаў «архіўныя ўрокі», падчас якіх распавялі пра гісторыю НГА Беларусі і найбольш цікавыя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве, азнаёмілі дзяцей з асаблівасцямі правядзення даследаванняў па гісторыі сям’і, роднага раёна і горада. Урокі выклікалі вялікую цікавасць у навучэнцаў. Напрыканцы іх у школьную бібліятэку было ўрачыста перададзена новае выданне НГА Беларусі – зборнік «Минская женская гимназия: фотографические материалы».

Наведванне сярэдняй школы № 27 стала вынікам трывалых і плённых кантактаў НГА Беларусі з дадзенай установай адукацыі, якія былі наладжаны ў 2022 годзе. Удзел архівістаў ва ўрачыстай лінейцы і Дні ведаў ужо стаў добрай традыцыяй. У адпаведнасці з заключаным пагадненнем аб супрацоўніцтве ў новым навучальным годзе Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і сярэдняй школай № 27 будуць сумесна ажыццяўляцца новыя цікавыя праекты.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение