Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі ў аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў

20 верасня 2023 г. у актавай зале сярэдняй школы № 27 г. Мінска адбыўся першы этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў. Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння.

Агляд-конкурс праводзіўся ўпершыню сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў Беларусі. У задачы мерапрыемства ўваходзілі павышэнне службовай і асабістай культуры работнікаў, пошук талентаў, раскрыццё творчага патэнцыялу сярод работнікаў.

Ганаровым госцем мерапрыемства быў старшыня упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Дрозд.

Канкурсанты прадстаўлялі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотанадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Цэнтральную лабараторыю забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу дапускаліся як супрацоўнікі, так і члены іх сямей.

Па выніках конкурсу вядучыя архівісты НГА Беларусі Ерафей Маракоў, Данііл Рубісаў, Павел Артамонаў атрымалі дыплом III ступені ў намінацыі «арыгінальны жанр». Таксама ў рамках конкурснай праграмы работнікі архіва Сяргей Рындзін, Таццяна Котава, Ерафей Маракоў і Васіль Бакаеў выканалі песню «З намі памяць стагоддзяў».

Пераможцы прымуць удзел у канцэртнай праграме ў рамках другога этапа конкурсу, які будзе праводзіцца ў г. Мінску на базе Міністэрства юстыцыі.

 

Изображение

Журы агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці
 

Изображение

Вядучыя мерапрыемства Данііл Рубісаў і Марыя Маціеўская
 

Изображение

Выступ Ерафея Маракова, Данііла Рубісава, Паўла Артамонава. Дыплом III ступені ў намінацыі «Арыгінальны жанр»
 

Изображение

Сяргей Рындзін, Таццяна Котава, Ерафей Маракоў і Васіль Бакаеў выконваюць песню «З намі памяць стагоддзяў»
 

Изображение

Гледачы агляду-конкурсу
 

Изображение

Журы і ўдзельнікі агляду-конкурсу