Да Дня горада Мінска Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана выстава, прысвечаная функцыянаванню ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску конна-чыгуначнай дарогі (конкі)

Да Дня горада Мінска Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная пачатковай гісторыі грамадскага транспарту ў горадзе Мінску, а менавіта функцыянаванню ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя конна-чыгуначнай дарогі (конкі).

На выставе прадстаўлены дакументы, якія раскрываюць працэс будаўніцтва конкі і ўвядзення яе ў эксплуатацыю, адлюстроўваюць асаблівасці яе існавання ў 1886–1918 гадах. Дадзеныя матэрыялы адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю: на выставе дэманструюцца кантракты і дагаворы аб пабудове конна-чыгуначнай дарогі; планы, чарцяжы і тлумачальныя запіскі да праекта будаўніцтва і наступнага падаўжэння конкі; расклады руху; спісы асоб, якія забяспечвалі дзеянне першага мінскага рэгулярнага транспартнага сродку.

Аўтар-складальнік: вядучы навуковы супрацоўнік Уладзімір Дзянісаў.

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.