Дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прызначаны М.М. Глушакоў

Згодна з Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2023 г. № 77-к з 14 жніўня 2023 г. на пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прызначаны Міхаіл Міхайлавіч ГЛУШАКОЎ.

М.М. Глушакоў нарадзіўся ў 1972 г. у г. Мінску. У 1994 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Да прызначэння дырэктарам НГА Беларусі працаваў кансультантам у аддзеле арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

14 жніўня 2023 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў на агульным сходзе працоўнага калектыву НГА Беларусі прадставіў новага дырэктара работнікам установы. Пры гэтым ён выразіў упэўненасць у тым, што дзейнасць М.М. Глушакова ў мінулым, яго жыццёвы досвед і веды будуць спрыяць эфектыўнаму рашэнню задач, якія стаяць перад НГА Беларусі.

Изображение