На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Іван Васільевіч Рошчын: першы дырэктар ЦДГА БССР у г. Мінску: жыццё і дзейнасць»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Іван Васільевіч Рошчын: першы дырэктар ЦДГА БССР у г. Мінску: жыццё і дзейнасць». Яна складаецца з копій фотаздымкаў з сямейнага архіва, які ў цяперашні час зберегаецца дачкой першага дырэктара – Таццянай Іванаўнай Рошчынай. Фотаздымкі адлюстроўваюць жыццёвы шлях І.В. Рошчына (1908–1972) ад юнацкага веку (самы ранні фотаздымак датуецца 1925-м годам) да апошніх гадоў жыцця, калі ён ужо працаваў дырэктарам мемарыльнага комплексу «Хатынь».

Выстава прымеркавана да 85-годдзя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Азнаёміцца з яе зместам магчыма тут.