Інфармацыя аб выданні 18 выпуска штогадовага зборніка "Архіварыус"

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны васямнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачылі свет 24 артыкулы, прысвечаныя разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама гістарыяграфічныя працы і рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.

Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у навуковай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 379 76 90) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52)

Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў магчыма па спасылцы