Інфармацыя аб выхадзе электроннага выдання «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў», прысвечанага 1000-годдзю першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах г. Брэста (Берасця)

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага падрыхтавана сумеснае электроннае выданне «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў», прысвечанае 1000-годдзю першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах г. Брэста (Берасця).

У першым раздзеле змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх асвятляецца як гісторыя горада ў цэлым, так і асобныя аспекты яго культурнага жыцця. У раздзеле «Гістарычныя дакументы» прыводзяцця звесткі пра старажытныя крыніцы па гісторыі Брэста з летапісных, актавых, заканадаўчых і іншых выданняў. У гэтым раздзеле змешчаны таксама лічбавыя копіі найбольш цікавых архіўных матэрыялаў, якія выявіў у сваіх фондах і прапанаваў для сумеснага выдання Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Па пытаннях набыцця выдання можна звяртацца ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі і Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага.

Изображение