24 лістапада 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета

24 лістапада 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да выдання зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (выпуск 14) і манаграфія «Слуцк на старых планах».

Таксама быў абмеркаваны стан працы над планавымі навуковымі тэмамі і зацверджаны новыя тэмы «Фатаграфічныя матэрыялы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі», «Іканаграфічныя матэрыялы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі» і «Грамадска-палітычны рух у Беларусі (1772–1917 гг.)».