Аб правядзенні заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

24 студзеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 г. была праведзена лекцыя «Метады инфармацыйна-аналитычнай работы ў архіўных даследаваннях», у ходзе якой загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін распавёў працоўнаму калектыву аб сучасных сусветных тэндэнцыях у архіўнай справе.

У ходзе лекцыі былі асветлены праведзеныя ў некаторых краінах комплексныя работы з архіўнымі крыніцамі, ахарактарызаваны створаныя ў Расійскай Федэрацыі і шэрагу краін Еўропы адзіныя дзяржаўныя даведачна-інфармацыйныя сістэмы з агульным парадкам апісання архіўных крыніц. Адзначалася, што важнай уласцівасцю распрацаваных сістэм з'яўляецца шырокае выкарыстанне гіпертэкставага фармату, што паскарае аўтаматызаваны пошук. Былі разгледжаны міжнародныя стандарты апісання архіўных дакументаў. Прадстаўлены вопыт вырашэння ў замежных краінах праблемы дыстанцыйнага доступу да алічбаваных комплексаў архіўных дакументаў.

Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение