Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кн. 44: Кніга запісаў (1559–1566)
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага – унікальны збор рукапісных кніг XV–XVIII стст., які сфарміраваўся ў працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Метрыка – першачарговая крыніца па гісторыі ВКЛ і народаў, якія пражывалі на яго тэрыторыі. Без выкарыстання яе матэрыялаў не абыходзілася і не абыходзіцца ніводная з капітальных прац па гісторыі нашых зямель вышэйзгаданага перыяду. Публікуемая кніга Метрыкі 44 – адна з кніг збору, копіі якога захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў выглядзе асобнай калекцыі мікрафотакопій, – змяшчае больш за 100 копій дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1559 па 1566 г. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта – прывілеі вялікага князя на розныя падараванні прадстаўнікам ваенна-служылага саслоўя, буйным і сярэднім дзяржаўным ураднікам, пацвярджэнні на гэтыя падараванні; дакументы, з дапамогай якіх вялікі князь паведамляў мясцовым уладам пра свае распараджэнні і г. д. Матэрыялы кнігі таксама праліваюць святло на дзейнасць скарбу ВКЛ, развіццё землеўладання, могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні праблем гістарычнай геаграфіі, дыпламатыі, кадыкалогіі, гістарычнага дакументазнаўства і г. д.
Асноўны комплекс прац па падрыхтоўцы кнігі да друку выканаў спецыяліст у галіне метрыцыяны Аляксандр Груша.
Разлічана навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі.
Спампаваць спіс зместу, прадмову, тлумачальны слоўнік, паказальнікі