Урачысты сход калектыву НГА Беларусі, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
6 лістапада 2025 г. адбыўся ўрачысты сход калектыву НГА Беларусі, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Штогод 7 лістапада (па старым стылі – 25 кастрычніка) у Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. З гэтай датай наша краіна звязвае шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні народа Беларусі, пачынаючы з 1917 г., якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.
Да 1991 года 7 лістапада быў адным з галоўных святаў СССР і насіў назву — Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў павіншаваў калектыў з дзяржаўным святам.
Работнікам архіва быў паказаны відэаролік, прысвечаны падзеям 1917 года ў Петраградзе, Маскве, Мінску і Магілёве.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калег з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Калектыў НГА Беларусі
Паказ роліка аб Кастрычніцкай рэвалюцыі








