Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2026 год

960

гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі.

   
925 гадоў з часу будаўніцтва (1101) ў Друцку хрысціянскага сабора.    

925

гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая.

   

925

гадоў з часу утварэння (пасля 1101) Віцебскага княства.

   

910

гадоў назад (1116) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Слуцк (Случеск).

   

890

гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Прапойск (Прупой, Пропошеск: з 1945 г. – Слаўгарад).

   
890 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Лучын (цяпер вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл.).    

890

гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Крычаў (Крэчут).

   

870

гадоў назад (1156) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мсціслаў.

   
865 гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Ефрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам.    

750

гадоў з часу пабудовы (1276) Камянецкай вежы (Камянецкі стоўп, “Белая” вежа; дойлід Алекса).

   
640 гадоў назад (1386) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца гарады Дрыса (з 1962 – г.Верхнядзвінск) і Друя.    
640 гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Ягайлы польскім каралем.    

635

гадоў назад (1391) горад Гродна атрымаў магдэбургскае права (няпоўнае).

   

615

гадоў назад (1411) быў заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1400-1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна.

   
585 гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў магдэбургскае права.    

580

гадоў з часу стварэння (1446) Беларуска-літоўскага летапісу – аднаго з першых летапісных зводаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

   
555 гадоў з часу пабудовы (1471-1472) у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н) Троіцкага касцела – выдатнага помніка архітэктуры Беларусі.    

540

гадоў назад (1486) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Масты.

   

530

гадоў з часу надання (1496) гораду Гродна поўнага магдэбургскага права.

   

525

гадоў з часу першага ўпамінання (1501) у пісьмовых крыніцах мястэчка Беразіно ў Любашынскім старостве.

   
520 гадоў з часу княжання (1506-1548) у Вялікім Княстве Літоўскім Жыгімонта І Старога.    
515 гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў магдэбургскае права.    

510

гадоў з часу першага ўпамінання (1516) у пісьмовых крыніцах мястэчка Бобр (цяпер гарадскі пасёлак у Крупскім раёне).

   

495

гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў магдэбургскае права.

   
485 гадоў з часу абвяшчання (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.    
485 гадоў назад нарадзіўся Іпацій Пацей (1541-1613), пісьменнік-палеміст, дзяржаўны, палітычны і царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.    

485

гадоў назад нарадзіўся Джаванні ( Ян ) Марыя Бернардоні (1541–1605), італьянскі архітэктар, удзельнік будаўніцтва Нясвіжскага замка і комплекса Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума.

   

480

гадоў назад нарадзіўся Федар Еўлашоўскі (1546-1619), беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік.

   
465 гадоў з часу атрымання (1561) Рэчыцай самакіравання паводле Магдэбургскага права (няпоўнага)..    

465

гадоў назад (1561) у Пінску была заснавана аптэка – адна з першых на Беларусі.

   

460

гадоў назад(1566) быў зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага.

   

460

гадоў назад (1566) было ўтворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца ХУП ст. называлася Брэст-Літоўскім ваяводствам).

   

460

гадоў назад (1566) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Маларыта.

   

455

гадоў назад (1571) Пераброддзе атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (цяпер вёска ў Міёрскім раёне).

   

450

гадоў назад нарадзіўся Ілья Марахоўскі (свецкае імя Ірахім Стафанавіч; каля 1576–1631), беларускі пісьменнік-палеміст, палітычны, царкоўны дзеяч, уладзіміра-брэсцкі ўніяцкі мітрапаліт.

   

445

гадоў з часу ўтварэння (1581) галоўнага літоўскага трыбунала – вышэйшага судовага апеляцыйнага органа Вялікага Княства Літоўскага.

   

445

гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію).

   
445 гадоў назад (1581) Пінск атрымаў магдэбургскае права.    
440 гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў магдэбургскае права.    
435 гадоў назад (1591) у Брэсце адкрыта першая брацкая школа.    

430

гадоў назад (1596) была абвешчана Брэсцкая унія, акт аб арганізацыйным аб'яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай.

   

430

гадоў з часу выдання (1596) у Вільні “Граматыкі славянскай...” Л.Зізанія.

   

415

гадоў з часу заснавання (1611) у Мінску Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра.

   

410

гадоў з пачатку дзейнасці (1616) у Магілёве брацкай друкарні (дзейнічала з перапынкамі да 1773 г.).

   
395 гадоў з часу выдання (1631) С.Собалем у Куцеінскай друкарні “Буквара”.    
390 гадоў назад (1636) Мсціслаў атрымаў магдэбургскае права.    
385 гадоў назад (1641) Чэрыкаў атрымаў магдэбургскае права.    
380 гадоў з часу выдання (1646) “ Дыарыўша” Афанасія Філіпавіча.    
375 гадоў з дня нараджэння І.Ф.Капіевіча (Капіеўскі) (1651-1714), беларускага асветніка і кнігавыдаўца.    

370

гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітняковіч) (1629-1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст.

   

330

гадоў назад (1696) усеагульнай канфедэрацыяй саслоўяў Рэчы Паспалітай была прынята пастанова аб забароне ў Вялікім княстве Літоўскім пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове (уводзілася польская мова).

   
320 гадоў з часу дзейнасці (1706-1707) у Гродне манетнага двара.    

290

гадоў назад (1736) у Слуцку была адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.)

   

280

гадоў назад нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746 – 1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г.

   

275

гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1760).

   

275

гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў.

   

270

гадоў з дня нараджэння Іосіфа Яленскага (1756-1813), публіцыста эпохі Асветніцтва, аднаго з першых прадстаўнікоў утапічнага камунізма на Беларусі.

   

255

гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (існаваў да 1791 г.).

   
250 гадоў назад (1776) гарады і мястэчкі ўсходняй часткі Беларусі, уключанай у склад Расійскай імперыі, былі пазбаўлены магдэбургскага права.    

250

гадоў назад (1776) пачалося выданне “Gazety Grodzieńskiej” (“Гродзенскай Газеты”) – першага перыядычнага выдання ў Беларусі (выдавалася на польскай мове).

   
245 гадоў з дня нараджэння Юзафа Дашчынскага (1781-1844), піяніста, кампазітара, дырыжора, педагога.    

240

гадоў назад нарадзіўся Вікенцій Равінскі (1786–1855), паэт, драматург, аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат.”

   

240

гадоў з дня нараджэння К.І. Гібенталя (1786-1862), вядомага беларускага ўрача, аднаго з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі.

   

215

гадоў з дня нараджэння А.Ф.Рыпінскага (1811-1900), беларускага і польскага паэта, фалькларыста, графіка, кнігавыдаўца.

   

205

гадоў з дня нараджэння А.М. Семянтоўскага (Семянтоўскі-Курыла) (1821-1893), рускага і беларускага этнографа, археолага, краязнаўца, фалькларыста.

   
200 гадоў назад (1826) у Віцебску пачало дзейнічаць Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (дзейнічала да 1841 г.).    

200

гадоў з дня нараджэння П.В. Шэйна (1826-1900), беларускага і рускага фалькларыста і этнографа.

   

195

гадоў назад (1831) быў выдадзены ўказ аб скасаванні дзейнасці Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

   

190

гадоў назад (1836) у в. Парэчча (Пінскі раён) была заснавана суконная фабрыка (дзейнічала да 1916 г.).

   

180

гадоў назад нарадзіўся Генрык Хрыстафоравіч Татур (1846 – 1907), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер.

   
180 гадоў назад (1846) пачалося выданне І.І. Грыгаровічам “Актов Западной России” (поўная назва серыі “Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и издаваемые Археографической комиссией”), пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы.    

165

гадоў з часу адкрыцця (1861) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі.

   

160

гадоў з пачатку руху (1866) цягнікоў на ўчастку Завольша-Віцебск-Полацк-Бігосава (уваходзіў у склад Рыга-Арлоўскай чыгункі).

   

155

гадоў назад (1871) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск – Мінск – Брэст.

   

155

гадоў з часу заснавання (1871) у Мінску чыгуначных майстэрань (цяпер вагонарамонтны завод імя А.Ф. Мяснікова, с 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі вагонарамонтны завод).

   

155

гадоў назад (1871) пачалося выданне «Историко-юридических материалов, извлеченных из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске» - найбуйнейшага серыйнага выдання дакументаў па гісторыі Беларусі 16-18 стст.

   
150 гадоў назад (1876) у м. Свіслач Ваўкавыскага павета была адкрыта настаўніцкая семінарыя (дзейнічала да 1921 г.).    

145

гадоў з часу заснавання (1881) у Мінску Кашарскага машынабудаўнічага і чыгуна-медна-металургічнага завода (цяпер Мінскі станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава).

   

145

гадоў з часу стварэння (1881) Мінску аддзялення Дзяржаўнага банка Расіі.

   

145

гадоў з часу заснавання (1881) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Вікторыя”.

   

140

гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю (1886) чыгуначнай лініі Лунінец-Гомель.

   

140

гадоў (1886) з часу заснавання газеты «Мінскі лісток» - першай на Беларусі легальнай прыватнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты.

   

130

гадоў назад (1896) у Мінску ўведзена ў дзеянне першая на тэрыторыі Беларусі тэлефонная станцыя (на 100 нумароў).

   

125

гадоў назад (1901) у Лідзе быў заснаваны чыгуналіцейны машынабудаўнічы завод (цяпер завод сельскагаспадарчых машын).

   

125

гадоў з часу заснавання (1901) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” (з 11 снежня 1998 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў”).

   

120

гадоў з часу заснавання (1906) у Мінску кніжнай суполкі “Мінчук” (існавала да 1907 г.).

   

120

гадоў з часу заснавання (1906) у Мінску літаратурна-артыстычнага таварыства (існавала да 1908 г.).

   

120

гадоў назад (1906) была заснавана ў Вільні друкарня Марціна Кухты (існавала да 1916 г.).

   

115

гадоў з часу заснавання (1906) у Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914 г.).

   

115

гадоў з пачатку дзейнасці (1911) у Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1919 г.).

   

115

гадоў з пачатку выдання “Полоцко-Витебской старины” (1911), выдання Віцебскай вучонай архіўнай камісіі па гісторыі Полацка-Віцебскага краю (вышла тры тамы выдання).

   

115

гадоў назад (1911) у Віцебску было адкрыта аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (існавала да 1922 г.).

   

110

гадоў назад (1916) была заснавана “Беларуская хатка”, клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі (існавала да 1921 г.).

   

110

гадоў назад (1916) пачала сваю дзейнасць Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя (існавала да 1919 г.).

   

110

гадоў з пачатку выдання (1916) у Петраградзе беларускай грамадска-палітычнай газеты “Дзянніца”.