Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»

19 лютага 2024 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад вучнямі старэйшых класаў школы выступіў вядучы навуковы супрацоўнік  аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў. Тэмай занятку стала «Правядзенне выбараў у органы гарадскога самакіравання г. Мінска ў XIX – пачатку ХХ ст.».

Удзельнікі гуртка азнаеміліся з электроннымі і папяровымі копіямі дакументаў, прысвечаных выбарам у Мінскую гарадскую думу і на пасаду кіраўніка горада – Мінскага гарадскога галавы, а таксама дэпутатаў у Дзяржаўную думу Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст. і ва Усерасійскі Устаноўчы сход у 1917 гадзе.

Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў працы гуртка, задавалі шматлікія пытанні.

 

Изображение

Балаціровачны ліст на пасаду Мінскага гарадскога галавы ад 18 студзеня 1890 г.
 

Изображение

Клятвеннае абяцанне абранага на пасаду Мінскага гарадскога галавы графа Карла Чапскага ад 10 красавіка 1890 г.

 

Изображение

Супрацоўнік НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў вядзе занятак гуртка