Візіт у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ўдзельнікаў праекта «Яўрэйская серада» і супрацоўнікаў Музея гісторыі і культуры Беларусі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын

6 сакавіка 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі ўдзельнікі праекта «Яўрэйская серада» і супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры Беларусі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.

У рамках візіту госці азнаёміліся з гісторыяй і фондамі архіва, а таксама са спецыфікай яго дзейнасці і асноўнымі кірункамі работы. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для гасцей экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з шэрагам унікальных дакументаў, а таксама ўзорамі крыніц па яўрэйскай генеалогіі, што зберагаюцца ў архіве.

Супрацоўнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько і Яўген Глінскі прадэманстравалі некалькі дзесяткаў арыгінальных дакументаў канца XVI – пачатку XX ст. па гісторыі яўрэйскіх абшчын і іудзейскай рэлігійнай супольнасці на беларускіх землях, якія былі выяўлены ў апошнія гады. Работнікі архіва звярнулі асаблівую ўваге на тое, што на працягу стагоддзяў Беларусь заставалася краінай, дзе мірна пражывалі прадстаўнікі розных народаў і розных канфесій, і ўсе яны мелі магчымасці для свабоднага развіцця і стваральнай працы.

Госці праявілі вялікі інтарэс да дакументальнай спадчыны народаў Беларусі і задавалі шматлікія пытанні.

Изображение

Супрацоўнік НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў дэманструе Тору
 

Изображение

Супрацоўнік НГА Беларусі Яўген Глінскі распавядае пра дакументы архіва па гісторыі яўрэскай супольнасці ў Беларусі