Аб прэзентацыі 5-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Д)

10 мая 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя 5-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Д). Перад гасцямі выступілі дырэктар НГА Беларусі Д. У. Яцэвіч, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д. В. Лісейчыкаў, начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р. С. Жаўняркевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ В. С. Макарэвіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В. Ф. Голубеў, галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі В. В. Урублеўскі, вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу выдавецтва «Беларусь» А. А. Садоўская.

Кіраўнік аўтарскага калектыву тома – супрацоўнік НГА Беларусі Я.С. Глінскі распавёў пра асаблівасці выдання ў цэлым і 5-га тома ў прыватнасці, пра спецыфіку работы па распрацоўцы неабходных архіўных крыніц, а таксама падзяліўся планамі па падрыхтоўцы наступных тамоў.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, а таксама даследчыкі-генеалогі, краязнаўцы і студэнты.

Выхад кнігі стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, якія былі выкарыстаны пры напісанні тома.

«Гербоўнік беларускай шляхты» Т.5

«Гербоўнік беларускай шляхты» Т.5

дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч

дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч

намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў

намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў

начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрст

начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Жаўняркевіч

загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ В.С.Макарэвіч

загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ В.С.Макарэвіч

загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.Ф.Голубеў

загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.Ф.Голубеў

галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі В.В.Урублеўскі

галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі В.В.Урублеўскі

вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу выдавецтва «Беларусь» А.А.Садоўская

вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу выдавецтва «Беларусь» А.А.Садоўская

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Я.С. Глінскі

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Я.С. Глінскі

у час прэзентацыі

у час прэзентацыі

у час прэзентацыі

у час прэзентацыі