13 верасня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах».

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, дырэктар выдавецтва «Беларусь» С.У.Пешын, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта М.П.Варабей, галоўны архівіст НГАБ У.М.Дзянісаў.

Аўтар кнігі – старшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакуметаў НГАБ, кандыдат гістарычных навук М.А.Волкаў распавёў прысутным аб працы над кнігай, характары захоўваемых у НГАБ дакументаў, найбольш цікавых знаходках.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, гістарычных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.Танка і іншыя. Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі горада Слуцка з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Изображение
Навуковае выданне «Слуцк на старых планах»


Изображение
Дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч


Изображение
Дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч


Изображение
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш


Изображение
Намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў


Изображение
Дырэктар выдавецтва «Беларусь» С.У.Пешын


Изображение
Галоўны архівіст НГАБ У.М.Дзянісаў


Изображение
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта М.П.Варабей


Изображение
Аўтар кнігі – старшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў НГАБ М.А.Волкаў


Изображение
Дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч уручае асобнік кнігі «Слуцк на старых планах» прадстаўнікам Слуцкага райвыканкама


Изображение
Аўтар М.А.Волкаў падпісвае кнігі для чытачоў


Изображение
У час прэзентацыі


Изображение
Выстава да прэзентацыі


Изображение
Выстава да прэзентацыі