Аб правядзенні сходу, прысвечанага святкаванню 80-гадовага юбілею НГА Беларусі

29 чэрвеня 2018 г. адбыўся сход, прысвечаны святкаванню 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Урачыстае мерапрыемства было праведзена ў будынку Мінскай гарадской ратушы (г. Мінск, пл. Свабоды, 2) з удзелам шырокага кола запрошаных гасцей.

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Г.Я.Акуловіч, а шэраг супрацоўнікаў архіва быў узнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якія ўручыў намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Д.Аўдзееў.

Шматлікія супрацоўнікі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

З віншавальнымі прамовамі выступілі намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Д.Аўдзееў, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Папко, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л.Лакіза, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С.Макарэвіч, галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса» М.Н.Гальпяровіч і шматлікія іншыя прадстаўнікі арганізацый навукі і культуры Беларусі.

Да ўрачыстасці была падрыхтавана дэманстрацыйная выстава, прысвечаная 80-годдзю заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, а таксама часовая экспазіцыя арыгіналаў актавых кніг Мінскага магістрата XVII ст.

Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана канцэртная праграма, якая стварыла святочны настрой і стала прыемным заканчэннем урачыстай часткі.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч праводзіць экскурсію па юбилейнай выставе, прысвечанай 80-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва.

Изображение

Намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Д.Аўдзееў уручае Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь загадчыку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НГА Беларусі Г.Я.Акуловіч

Изображение  

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш выступае з віншавальным словам

Изображение

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш уручае Ганаровую грамату дырэктару НГА Беларусі Д.У.Яцэвічу

Изображение

Дырэктарскі корпус архіваў віншуе з юбілеем НГА Беларусі

Изображение

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Папко выступае з віншавальным словам

Изображение

Прадстаўнікі Музея горада Мінска ўручаюць НГА Беларусі памятны падарунак – панараму горада Мінска ХІХ ст.