22 снежня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся справаздачны сход па выніках працы за год.

Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч у сваім выступе агучыў асноўныя паказчыкі працы архіва па забеспячэнні захаванасці, дзяржаўным уліку, выкарыстанні, камплектаванні і экспертызе каштоўнасці дакументаў, стварэнні і развіцці навукова-даведачнага апарата, навукова-даследчай і метадычнай рабоце, міжнародных сувязях архіва, укараненні аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы і працы з кадрамі.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш высока ацаніў поспехі архіва ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з рэгіянальнымі арганізацыямі, адзначыў неабходнасць актывізацыі прыцягнення пазабюджэтных сродкаў і папулярызацыі дзейнасці архіва ў сродках масавай інфармацыі. Начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Жаўняркевіч адзначыў высокі навуковы ўзровень рыхтуемых архівам выданняў.