Паказ НГА Беларусі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі 8 мая 2025 г., напярэдадні Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Моцная духам і верай», прысвечаная 115-годдзю перанясення ў Полацк мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай.






