Аб удзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскім суботніку
20 красавіка 2024 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
20 красавіка 2024 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
18 красавіка 2024 г. намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Глінскі прыняў удзел у прадстаўнічай міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь – Арменія: старонкі гісторыі», арганізатарамі якой выступілі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Фонд развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «АНІВ».
17 красавіка 2024 г. у адпаведнасці з даручэннем дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена пазапланавая трэніроўка па экстраннай эвакуацыі работнікаў архіва і ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», а таксама наведвальнікаў чытальных залаў пры спрацоўванні супрацьпажарнай сігналізацыі на імітацыю ўзнікнення пажару ў будынку архіва.
12 красавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі», падчас якой вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Аляксандр Грывянёў распавёў працоўнаму калектыву аб асноўных напрамках развіцця навукова-даведачнага апарата (НДА) да дакументаў НГА Беларусі.
На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана навуковае выданне кандыдата гістарычных навук Вольгі Мікалаеўны Папко «Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода», асноўнымі крыніцамі падчас падрыхтоўкі якога сталі матэрыялы НГА Беларусі.
8 красавіка 2024 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст».
2 красавіка 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Адрас: вул. Крапоткіна, 55, 220002, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефоны:
Тэлефон/факс: (+375 17) 317 75 23
E-mail: niab@niab.by