Удзел дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова ў прэс-канферэнцыі да Дня архівіста

29 верасня 2025 г. дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня архівіста. Мерапрыемства адбылося ў Нацыянальным прэс-цэнтры (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5).

Для ўдзелу ў рабоце прэс-канферэнцыі былі запрошаны дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, прадстаўнікі вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.

М.Глушакоў азнаёміў аўдыторыю са значнымі мерапрыемствамі, якія праведзены ў апошні час у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі з мэтай паляпшэння ўмоў забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў. У архіве за кошт выдзеленых дзяржаўных сродкаў ўстаноўлена новая аўтаматычная сістэма газавага пажаратушэння, ажыццёўлена добраўпарадкаванне прылеглай да архіва тэрыторыі, у цяперашні час праводзіцца мадэрнізацыя сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання архівасховішчаў, змантавана сістэма кіравання доступам, мадэрнізавана сістэма відэаназірання. М.Глушакоў ахарактарызаваў стан чытальных залаў, распавёў аб працы па аблічбоўцы архіўных дакументаў, для чаго пры падтрымцы дзяржавы набыта дарагое сучаснае сканавальнае абсталяванне. Асабліва было адзначана выкананне архівам запытаў на правядзенне біяграфічных, тэматычных і генеалагічных даследаванняў, якія карыстаюцца павышаным попытам у грамадзян. Таксама М. Глушакоў асвятліў экскурсійную, выставачную, навукова-даследчую і публікацыйную дзейнасць архіва.

Изображение

Правядзенне прэс-канферэнцыі да Дня архівіста

 

Изображение

Выступленне дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Міхаіла Глушакова на прэс-канферэнцыі